Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і
Дзяржава Ватыкан
22.02.2014 14:20

Папа Францішак абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г. Імі будуць арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа; арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Тагле і арцыбіскуп Апарэсіды кардынал Раймунду Дамасэна Асіс.

Аб рашэнні Святога Айца прызначыць старшынямі Сіноду прадстаўнікоў Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Апавядаючы пра падзеі другога дня надзвычайнага кансісторыя, святар адзначыў, што ўсе кардыналы адзінагалосна пагадзіліся з прапановай скіраваць спецыяльную тэлеграму ў сувязі з драматычнымі падзеямі ва Украіне, каб выказаць спачуванні і ўвагу удзельнікаў кансісторыя і Святога Айца да сітуацыі ў гэтай краіне.

Падчас кансісторыя кардыналы абмяркоўвалі розныя аспекты душпастырства сем’яў. Уздымалася тэма разведзеных, якія ўступілі ў новыя саюзы, і праблема сцвярджэння несапраўднасці сужэнскіх саюзаў.

Па словах кс. Ламбардзі, кансісторый стане натхненнем для будучага Сіноду Біскупаў, і, калі яго праца будзе праходзіць у такім самым духу, Касцёл зможа адказаць на актуальныя выклікі, захоўваючы вернасць місіі Хрыста.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.