Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарысты і святары разыгрываюць Кубак па футболе ў Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
10.03.2014 11:29

8 сакавіка ў Ватыкане пачаўся розыгрыш Кубка па футболе сярод святароў і семінарыстаў, так званы «Clericus - Cup». У турніры прымаюць удзел 16 каманд. Як паінфармавалі арганізатары Кубка Ватыкана, Італьянскі Каталіцкі Спартыўны Цэнтр, у футбольных гульнях удзельнічаюць 358 семінарыстаў і святароў, якія паходзяць з 60 краін свету.

Пераможцам мінулагодняга Кубка стала каманда амерыканскіх семінарыстаў з рымскай духоўнай семінарыі «North American Martyrs». У сёлетніх змаганнях гульцы ўсіх каманд будуць мець на сваіх футболках надпіс: «Мой капітан — Папа Францішак».

Фінальны матч адбудзецца 24 мая 2014 г. Кс. Мельхіор Санчыс дэ Тока і Аламед, падсакратар Папскай рады па справах культуры, адзначыў, што ў цяперашні час спорт знаходзіцца пад вялікім ціскам з боку рынка. Таму розыгрышы Кубка Ватыкана павінны падкрэсліць выхаваўчую функцыю спорту.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.