Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла ІІ прыбудзе каля 7 мільёнаў гасцей
Дзяржава Ватыкан
14.03.2014 11:41

На кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца 27 красавіка, і на велікодныя ўрачыстасці ў Рым прыбудзе каля 7 мільёнаў гасцей з усяго свету. Пра гэта паведаміла “La Repubblica”, спаслаўшыся на ўлады горада.

У рымскіх гатэлях ужо забраніраваны 85% нумароў. Па прычыне вялікай колькасці пілігрымаў па ўсёй італьянскай сталіцы будуць устаноўлены вялікія экраны, на якія будзе трансліравацца ўрачыстасць кананізацыі.

Плошча св. Пятра будзе ў стане змясціць толькі каля 100 тысяч чалавек, крыху большая колькасць вернікаў зможа размясціцца на прылягаючых да яе вуліцах. Доступ на ватыканскую плошчу будзе магчымы без білета.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.