Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядомы падрабязнасці кананізацыі Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
Дзяржава Ватыкан
31.03.2014 16:42

Кананізацыі благаслаўлённых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ будуць папярэднічаць малітоўнае чуванне і сустрэча моладзі, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціно Валіні. Начное чуванне пройдзе непасрэдна перад кананізацыяй, а сустрэча моладзі - 22 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране.

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў, што для ўдзелу ў кананізацыі не трэба мець спецыяльнага білетa і на ёй могуць прысутнічаць усе жадаючыя. Цырымоніі будзе папярэднічаць малітва Вяночка да Божай міласэрнасці і чытанне некаторых тэкстаў Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Канцэлебраваць Імшу будуць каля тысячы кардыналаў і біскупаў, а каля 700 святароў будуць удзяляць Святую Камунію. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы не выключыў магчымасці прысутнасці Папы па пенсіі Бэнэдыкта XVI на кананізацыі.

А. Фэдэрыко Ламбардзі распавёў таксама, што падчас кананізацыі будзе выкарыстаны рэліквіярый Яна Паўла ІІ, які ўжываўся падчас яго беатыфікацыі, а для рэліквій Яна ХХІІІ будзе зроблены аўтэнтычны.

На цырымоніі будуць прысутнічаць дзве асобы, аздароўленыя праз заступніцтва Яна Паўла ІІ.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.