Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэнецца з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам ўсіх армян
Дзяржава Ватыкан
06.05.2014 17:42
Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які 7-9 мая будзе знаходзіцца з візітам у Рыме. Сустрэча адбудзецца 8 мая.
Яе ўдзельнікі супольна памоляцца і правядуць кароткую сустрэчу. Акрамя таго, армянскі іерарх наведае Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству і некаторыя іншыя дыкастэрыі Апостальскай Сталіцы. Патрыярх памоліцца каля магілы св. Пятра і ўшануе статую св. Грыгорыя Асветніка, якая знаходзіцца ў паўночным дворыку ватыканскай базылікі.

Гарэгін ІІ быў абраны 132-м кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы ў 1999 г. Ён наведваў Вечны горад у 2000 г. з нагоды Вялікага юбілею хрысціянства, а ў 2001 г. сустракаўся з Янам Паўлам ІІ ў межах Апостальскага візіту Пантыфіка ў Арменію. Гарэгін ІІ таксама прысутнічаў на пахаванні нядаўна кананізаванага Папы. У 2008 г. і 2012 г. ён сустракаўся з Бэнэдыктам XVI, а ў сакавіку 2013 г. прысутнічаў на інаўгурацыі пантыфікату папы Францішка.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.