Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фінал Кубка свету будзе без Бэнэдыкта XVI
Дзяржава Ватыкан
11.07.2014 14:34
Прадстаўнік Святога Пасаду выключыў магчымасць, што Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI будзе глядзець трансляцыю фіналу Чэмпіянату свету па футболе, у якім згуляюць нацыянальныя каманды Германіі і Аргенціны. «Мне здаецца гэта немагчымым», — заявіў а. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, спасылаючыся на меркаванне СМІ, што Папа Францішак і яго папярэднік маглі б разам заўзець за футбалістаў сваіх краін. Святар сказаў, што 87-гадовы Бэнэдыкт XVI кладзецца спаць рана, а фінальны матч пачынаецца толькі ў 21.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Ці будзе глядзець трансляцыю Папа Францішак - «гэта яшчэ будзе бачна»«Аднак, — дадаў а. Ламбардзі, — напэўна, ён будзе цікавіцца гэтым матчам».

Добра вядома, што Пантыфік з’яўляецца вялікім заўзятарам футболу, але падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Дзілмай Русэф у лютым 2014 г. ён паабяцаў, што падчас Чэмпіянату свету па футболе будзе маліцца «за кожнага». Гэта быў адказ Папы на словы палітыка, якая папрасіла Святога Айца аб захаванні «нейтралітэту» падчас Кубка свету. Аб гэтым журналістам паведаміў Мітрапаліт Вільявісэнсія ў Калумбіі, арцыбіскуп Оскар Урбіна Артэга. Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы ў размове з Папам Францішкам папрасіла яго, у прыватнасці, пра дзве рэчы: скіраваць на пачатак Мундзіялю пасланне і аб’ектыўна заўзець за нацыянальныя каманды.

Папа Францішак прысвяціў шмат увагі Мундзіялю. На яго пачатак праз «твітар» Пантыфік пажадаў усім «цудоўнага футбольнага чэмпіянату, спаборніцтваў у духу сапраўднага братэрства». А ў сваім спецыяльным відэапасланні да Кубка свету, якое транслявала бразільскае тэлебачанне, Святы Айцец заклікаў адмовіцца ад эгаізму, расізму і нецярпімасці і нагадаў, што футбол — гэта «школа ўмацавання культуры сустрэчы, згоды і міру паміж народамі».

 
(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.