Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане агучылі тэму 49-га Сусветнага дня СМІ
Дзяржава Ватыкан
29.09.2014 17:22

29 верасня ў Ватыкане была абвешчана тэма наступняга 49-га Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі: «Камунікацыя, якая паказвае сям’ю ў якасці прывілеяванага месца сустрэчы ў бескарыслівай любові». Яна спасылаецца на два папярэднія Сіноды Біскупаў і пазачарговую сесію, якая пройдзе ў кастрычніку.

Папская рада па сродках масавай камунікацыі, прэзентуючы тэму, адзначыла, што ў сучасным свеце Касцёл павінен задаць сабе некалькі важных пытанняў: як гаварыць сёння параненаму і расчараванаму чалавеку, што любоў і каханне паміж мужчынам і жанчынай — гэта цудоўна, што дзеці — гэта самы каштоўны падарунак, што сям’я з’яўляецца самым першым і важным месцам, дзе чалавек адчувае прыгажосць жыцця, радасці, любові, самаахвярнасці, прымірэння, суцяшэння і прыняцця? Ватыканскае ведамства адзначыла, што Касцёл сёння павінен вучыцца нанова казаць пра сям’ю.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.