Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане збяруцца Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе
Дзяржава Ватыкан
30.09.2014 12:52

Апостальскія Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе, збяруцца ў Ватыкане 2–4 кастрычніка. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята і Папам Францішкам.

У апошні дзень ватыканскага пасяджэння па праблеме Блізкага Усходу да іх далучацца Дзяржаўны сакратар кардынал Пьетро Паралін, субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэчу і сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Прысутнічаць будуць таксама кіраўнікі і супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў, якія займаюцца блізкаўсходнімі пытаннямі: з Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Папскіх рад па міжрэлігійным дыялогу, спрыяння хрысціянскаму адзінству, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, «Iustitia et Pax» і «Cor Unum».

На сустрэчы будуць прысутнічаць Нунцыі ў Іарданіі і Іраку, Іране, Ліване, Егіпце, Ізраілі, Іерусаліме і Палесціне, Сірыі і Турцыі, а таксама пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і Жэневе і пры Еўрапейскім Саюзе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.