Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад асудзіў тэракт у туніскім музеі
Дзяржава Ватыкан
19.03.2015 21:17

Нечалавечым актам назваў Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін тэрарыстычны напад у туніскім музеі “Бардо”, учынены 18 сакавіка, у выніку якога загінулі па меншай меры 20 чалавек.

“Ён павінен быць рашуча асуджаны, і трэба спадзявацца, што больш не будзе здзяйсняцца насілле ў імя Бога”, - сказаў кардынал у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца пракаментаваў таксама некаторыя іншыя падзеі ў жыцці Касцёла і грамадства, у прыватнасці нядаўна абвешчаны Юбілейны год міласэрнасці. “Як казаў святы Ян Павел ІІ, міласэрнасць – гэта Божыя лекі ад чалавечага зла. Я спадзяючы, што гэты Святы год, гэтыя лекі, будуць прымацца ў асабліва вялікіх дозах і нарэшце дапамогуць вылечыць усе раны, ад якіх пакутуе грамадства”, - сказаў Дзяржаўны Сакратар.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.