Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад будзе працягваць падтрымліваць збліжэнне Кубы і ЗША
Дзяржава Ватыкан
08.05.2015 14:25

Святы Пасад будзе працягваць падтрымліваць збліжэнне паміж Злучанымі Штатамі і Кубай, сказаў Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін. Тым не менш, падкрэсліў іерарх, «пасля 50 гадоў адсутнасці сувязяў, панавання ўзаемнага недаверу і варожасці» гэта не будзе лёгка.

«Абодва бакі на працягу доўгага часу сведчылі ўзаемную пагарду. Таму мы павінны будаваць атмасферу даверу, на гэтым этапе мы цяпер і знаходзімся», — патлумачыў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі ў каментары для romereports.com.

Дзяржаўны Сакратар запэўніў, што цяперашнія кубінска-амерыканскія адносіны «рухаюцца ў правільным кірунку». Святы Пасад у бліжэйшыя месяцы будзе садзейнічаць гэтаму працэсу, з асаблівым акцэнтам на адкрыццё амерыканскага пасольства ў Гаване, што, па словах кардынала П’етро Параліна, стане «вельмі важным крокам».

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў працэсе аднаўлення – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі Амерыкі. У верасні 2015 г. Папа Францішак наведае абедзве краіны ў рамках аднаго апостальскага падарожжа. У бліжэйшую нядзелю, 10 мая, госцем Пантыфіка ў Ватыкане будзе кубінскі Прэзідэнт Рауль Кастра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.