Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: «Карэкцыя “Amoris laetitia” не плануецца»
Дзяржава Ватыкан
10.01.2017 17:13

Апостальская адгартацыя “Amoris laetitia” не будзе карэктавацца, так як няма ніякай небяспекі для веры. Пра гэта заявіў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер.

Іерарх раскрытыкаваў факт публікацыі ліста чатырох кардыналаў, у якім яны патрабавалі інтэрпрэтацыі некалькіх пунктаў папскага дакумента адносна сакрамэнтаў для тых, хто пасля разводу ўступіў у новыя грамадзянскія саюзы.

Гаворка ідзе пра калектыўны ліст нямецкіх кардыналаў Вальтэра Брандмюлера, Рэйманда Лео Бёрка, Карла Кафара і Ёахіма Майснэра, апублікавалі ў СМІ.

У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «Tgcom24» кардынал Мюлер прызнаў, што кардыналы маюць права напісаць ліст да Папы.

«Але я быў здзіўлены тым, што ён быў апублікаваны, прымушаючы Пантыфіка сказаць “так” ці “не”. Мне гэта не падабаецца», — сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. На яго думку, «магчымая братэрская карэкцыя» вучэння Папы з’яўляецца пытаннем далёкім.

«Гэта немагчыма на дадзены момант, таму што гаворка ідзе не пра пагрозу для веры, як гэта акрэсліў св. Тамаш Аквінскі», — лічыць ватыканскі іерарх. «Лічу, што публічнае абмеркаванне гэтых пытанняў прыносіць вялікую шкоду Касцёлу. Вучэнне „Amoris laetitia” вельмі яснае», — сказаў кардынал-прэфект.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 24.07.2017
  • 23.07.2017
  • 22.07.2017
  • 21.07.2017
  • 20.07.2017