Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане прадставілі праграму VII Сусветнай сустрэчы сем’яў
Рымская курыя
24.05.2011 16:12

Старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Эніо Антанэллі аб’явіў праграму VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе з 30 мая па 3 чэрвеня 2012 г. у Мілане (Італія).

На працягу першых трох дзён удзельнікаў сустрэчы сем’яў чакае тэалагічна-душпастырскі кангрэс. У яго межах адбудуцца выступленні дакладчыкаў, дыскусіі на праблемныя пытанні сем’яў. 1 чэрвеня ўдзельнікі сустрэчы будуць запрошаны на канцэрт у оперным тэатры «La Scala», пасля чаго ў архікатэдральнай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Дні 2–3 чэрвеня ўмоўна назвалі «Святам сем’яў», якое пройдзе з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI.

Па традыцыі, каб удзельнікі маглі добра падрыхтавацца да сустрэчы, Папская рада па справах сям’і і Міланская архідыяцэзія выдалі кнігу з дзесяццю катэхезамі на тэму сустрэчы «Сям’я: праца і свята». Першы экзэмпляр выдання атрымаў Святы Айцец 13 мая гг. Публікацыя выйшла на італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, нямецкай, партугальскай і польскай мовах.

Падчас прэс-канферэнцыі іерарх прадставіў таксама новую інтэрнэт-старонку Папскай рады па справах сям’і.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.