Папская рада пазнаёміць біскупаў Лацінскай Амерыкі з важнасцю сучасных медыя |
Рымская курыя |
30.01.2014 16:30 |
Папская рада па сродках масавай камунікацыі збірае біскупаў краін Лацінскай Амерыкі, каб пазнаёміць з важнасцю сучасных медыя, у прыватнасці інтэрнэта і сацыяльных сетак, для распаўсюджання Евангелля. Трэнінг, які пройдзе 4-8 лютага, узначаліць старшыня ватыканскага ведамства арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. Месцам правядзення трэнінгу стане сталіца Кубы Гавана. Гэты выбар не выпадковы: паводле арцыбіскупа Чэллі, сустрэча павінна прадэманстраваць сімпатыю Касцёла да кубінцаў і “гатоўнасць да дыялога на карысць народа”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |