Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма: нельга забіваць у імя Бога або ідэалогіі
19.07.2012 16:44

Нельга забіваць у імя Бога або ідэалогіі — так біскуп Уільям Шамалі, дапаможны вікарый Патрыярха Іерусаліма, пракаментаваў замах тэрарыстаў у балгарскім Бургасе. 18 ліпеня 2012 г. у выніку тэракту 8 ізраільскіх турыстаў загінулі, 30 чалавек — паранены.

«Гэтая нікчэмная атака дадае цярпенняў яўрэйскаму народу, які меў такі цяжкі досвед у часы Халакосту», — указаў іерарх.

Замах быў здзейснены ў 18-ю гадавіну нападзення на будынак яўрэйскага таварыства ўзаемнай дапамогі ў Буэнас-Айрэс (1994 г.), дзе загінулі 85 чалавек, а 300 былі паранены.

«Калі ёсць канфлікт, то ён вырашаецца шляхам перамоў, а не помстай ці забойствам людзей. Мы выказваемся супраць усялякага насілля», — дадаў біскуп Шамалі.

Каталіцкі іерарх, як інфармуе КАІ, выказаў занепакоенасць і адносна напружанай сітуацыі на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі. Народ менавіта гэтай краіны найбольш церпіць з прычыны шматлікіх смяротных ахвяр, знішчанай гаспадаркі, этнічных і рэлігійных падзелаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме