Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чылі: жартаўлівая прапанова біскупа на «канец свету»
13.12.2012 15:15

Усе, хто баяцца, што 21 снежня наступіць канец свету, могуць перапісаць сваю маёмасць на карысць мясцовага Касцёла. З такой незвычайнай прапановай выступіў чылійскі біскуп Бернанда Бастрэс. Такім чынам іерарх хацеў прарэагаваць на псіхоз многіх людзей з выдуманым канцом свету.

«Кажуць, што нейкі кітаец будуе карабель, падобны да Ноевага каўчэгу. Думаю, што калі ён сапраўды верыць, што канец свету наступіць 21 снежня, то не будзе праблемай, калі нам у спадчыну пакіне сваё дабро, — паіранізаваў іерарх. — Абяцаю, што пасля 21 снежня будзем шчыра маліцца за іх. Не маю ніякага сумнення, што мы будзем надалей жыць. А калі яны ўжо збіраюцца на другі бок жыцця, вельмі б нас падтрымалі, калі б перадалі свае ўладанні Касцёлу».

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.