Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы закон у В’етнаме абмежаваў свабоду веравызнання
06.01.2013 13:05

Новы закон, які абмяжоўвае свабоду веравызнання, зацвердзіў камуністычны ўрад В’етнама. Дэкрэт №92 датычыць асабліва хрысціян і будыстаў і ўтрымлівае шэраг правілаў, якія абмяжоўваююць рэлігійную практыку.

У дэкрэце прысутнічае, між іншым, запіс, які накладае на духавенства абавязак спецыяльных унёскаў пры паездках за мяжу. Таксама святары ў В’етнаме цяпер павінны прасіць дазволу ва ўладаў на перасяленне ў іншы рэгіён краіны.

Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, новы закон — сур’ёзны адыход ад лініі паразумення з Апостальскай Сталіцай, да якога В’етнам быццам бы імкнуўся да гэтага часу.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.