Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Кола вучняў Ратцынгера» спадзяецца на далейшыя сустрэчы з Бэнэдыктам ХVI
04.03.2013 14:32

«Кола вучняў Ратцынгера» спадзяецца на далейшыя сустрэчы з Папам на пенсіі. Аб гэтым сказаў кіраўнік гуртка кс. Сцяпан Горн у размове з «Munchner Kirchenradio».

Паводле святара, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, сёлетняя сустрэча кола ўжо запланавана і члены гуртка маюць надзею, што Бэнэдыкт ХVI прыме ў ёй удзел, а калі не ў самой сустрэчы, то прынамсі ў святой Імшы ў Рыме ці ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа.

Члены «Кола вучняў Ратцынгера» сустракаюцца рэгулярна з 1977 г. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Рымскага Пантыфіка на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі або былі яго памочнікамі. Раней, чым кардынал Ёзаф Ратцынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі сустракаліся раз у месяц. Зараз семінары праводзяцца раз у год. Падчас сустрэч навукоўцы абмяркоўваюць розныя пытанні. Апошняя з іх была прысвечана Другому Ватыканскаму Сабору і новай евангелізацыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме