Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| У Кіеве пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла | 
	| 18.04.2013 16:17 | 
|  У Абалонскім раёне Кіева з 2011 года супольнасць францішканаў спрабуе пабудаваць святыню. У красавіку 2011 года жыхары раёна знеслі агароджу, усталяваную на будаўнічай пляцоўцы. У ліпеня таго ж года, дапускаецца, што таксама мясцовае насельніцтва, спілавала на месцы будаўніцтва асвечаны крыж. 16 красавіка 2013 г. адбыўся чарговы пратэст — на гэты раз не без ахвяраў. 
 Невядомая асоба адкрыла стрэл з пнеўматычнай зброі па верніках, якія сабраліся на вячэрнюю малітву ля будаўнічай пляцоўкі. Паранены дзве законныя сястры.
 Як паведамляе прэс-сакратар Правінцыі св. Міхала Арханёла Ордэна Братоў Меншых ва Украіне а. Патрык Оліх, на дадзены момант будаўнічыя працы спынены. 19 красавіка рыма-католікі склічуць прэс-канферэнцыю на тэму дадзенага інцыдэнту. 
 (VGr)
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.