Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі Еўропы салідарныя з бельгійскім арцыбіскупам Леанарам
29.04.2013 16:32

Салідарнасць Прымасу Бельгіі арцыбіскупу Андрэ-Жозэфу Леанару выказала кіраўніцтва Рады епіскапатаў Еўропы (ССЕЕ). Узгадваючы пра інцыдэнт, які адбыўся 23 красавіка ва ўніверсітэце Бруселя, калі іерарх падвергся нападу актывістак руху «Femen», біскупы выказалі яму шчырую падтрымку.

Адначасова іерархі асудзілі гэты напад як агрэсіўную форму рэлігійнай нецярпімасці. Прэзідыум ССЕЕ далучыўся да меркавання бельгійскіх біскупаў, якія падкрэслілі, што ўмовай дэмакратычных дыскусій у справах, што датычаць грамадскага жыцця, з’яўляецца магчымасць кожнага свабодна выражаць свае погляды пры ўзаемнай павазе.

Падчас дакладу, з якім арцыбіскуп Леанар выступаў ва ўніверсітэце, актывісткі руху «Femen» аблілі іерарха вадой.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме