Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бразіліі абвешчана новая благаслаўлёная
05.05.2013 21:30

4 мая ў Баэпэндзі (Бразілія) была абвешчана благаслаўлёнай Францішка дэ Паўла дэ Хэсус, вядомая як «Нха Чыка». Беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэлo Амата.

Будучая благаслаўлёная нарадзілася каля 1810 г. у нявольніцкай сям’і. Калі ёй было 10 гадоў, яе маці памерла, і яе выхаваннем заняліся мясцовыя жыхары. З ранніх гадоў у дзяўчынцы існавала глыбокая пашана да Маці Божай.

Францішка дэ Паўла прысвяціла жыццё бедным і патрабуючым. Але да яе звярталіся за парадай таксама багатыя людзі, і многія не прымалі рашэнняў, не паразмаўляўшы перад гэтым з ёю. Яшчэ пры жыцці яе лічылі святой.

У гонар Маці Божай Францішка да Паўла збудавала маленькі касцёл, у якім змясціла абраз Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які ёй падарыла маці, і малілася перад ім за ўсіх, хто прасіў яе аб гэтым.

Нха Чыка памерла 14 чэрвеня 1895 г., а яе пахаванне адбылося праз 4 дні. Цела будучай благаслаўлёнай не толькі не псавалася, але і вылучала водар. Працэс яе беатыфікацыі пачаўся ў 1952 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме