Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіеўскі дынамавец моліцца за Украіну
20.02.2014 16:08

Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Раман Безус падтрымаў свой народ малітвай за Украіну. Дынамавец апублікаваў яе ў сваім Instagram.

«Любоў да Радзімы — гэта вялікая цнота. Не можа любіць Бога чалавек, які не навучыўся паважаць сваіх бацькоў і сваю Радзіму. Добрае дзіця не кідае сваю маці ў цярпенні і жалобе і не спыняецца яе любіць.

Такой павінна быць любоў да роднай зямлі.
 
Пабожна шанаваць Богам дадзеную нам айчыну, сэрцам пазнаваць яе пакутніцкі шлях, яе святых і святыні, смуткаваць і маліцца за яе, ахоўваць ад знішчэння родную мову і культуру— гэта наш абавязак», — гаворыцца ў малітве.
 
Нагадаем, што «Дынама» знаходзіцца на Кіпры, дзе павінен 20 лютага сыграць 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць «Валенсіі». З-за беспарадкаў у Кіеве і смерці людзей у цэнтры сталіцы матч быў перанесены ў Нікасію.

Паводле prosport-ru, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.