Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
За тры гады ў М’янме разбурылі 66 святыняў
20.03.2014 11:44

У М'янме за апошнія 3 гады супрацьстаяння паміж урадавымі войскамі і т. зв. «Арміяй незалежнасці» Качына разбураны, па меншай меры, 66 святыняў.

Згодна з ucanews.com, большасць з іх (61) належаць да Качынскай баптысцкай канвенцыі, астатнія (4) — Каталіцкага Касцёла і т.зв. «Царквы Бога» (1). Акрамя таго, яшчэ большая колькасць святыняў знаходзіцца ў паўразбураным стане і патрабуе рамонту і аднаўлення.

75 тыс. хрысціян уцяклі на тэрыторыі, якія кантралююцца «Арміяй незалежнасці» Качына.

На думку Бэнэдыкта Роджэрса з «Christian Solidarity Worldwide», у канфлікце ў М'янме «існуе рэлігійнае вымярэнне: ваенны рэжым у М'янме варожы ў адносінах да небудысцкіх рэлігійных суполак, у прыватнасці, да мусульманаў і хрысціян, і выкарыстоўвае рэлігію як палітычны інструмент».

Баптысцкі пастар Чыаўчый Тангун таксама лічыць, што рэлігія мае значэнне ў кантэксце ваенна-палітычнага супрацьстаяння. Пастар параўнаў стаўленне ваенных да культавых збудаванняў розных рэлігій: урадавыя войскі рабуюць і руйнуюць хрысціянскія храмы, але пальцам не крануць будыйскія пагады.

У снежні 2011 г. пасля 17-гадовага перамір'я аднавіліся ваенныя дзеянні на поўначы М'янмы на кітайскай мяжы, на тэрыторыях багатых нефрытам, дзе пражывае народнасць Качын. У кастрычніку 2013 г. урад падпісаў папярэдняе пагадненне аб міры з паўстанцамі. Улады спадзяюцца неўзабаве падпісаць нацыянальнае пагадненне з усімі ўзброенымі групоўкамі.

Паводле siedmica.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.