Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць кардынал Марко Чэ, былы Патрыярх Венецыі
13.05.2014 16:36

12 мая познім вечарам у Венецыі адышоў у вечнасць ва ўзросце 88 гадоў былы мясцовы Патрыярх кардынал Марко Чэ. З 19 сакавіка іерарх знаходзіўся ў шпіталі пасля пералому сцегнавой косці.

Кардынал Марко Чэ быў Патрыярхам Венецыі з 1978 г., стаўшы наступнікам кардынала Альбіно Лучані, абранага 26 жніўня таго ж году Папам. Кардынальскі бірэт атрымаў падчас першага кансісторыя Папы Яна Паўла II 30 студзеня 1979 г. 5 студзеня 2002 г. выйшаў у адстаўку.

Пасля смерці іерарха Калегія кардыналаў налічвае 215 членаў, з якіх 119 маюць права голасу на канклаве.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.