Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падчас абедзеннага перапынку супрацоўнікі бізнэс-цэнтра ў Сінгапуры збіраюцца на святую Імшу
08.09.2014 15:11

У буднія дні супрацоўнікі сінгапурскага бізнэс-цэнтра Чангі каталіцкага веравызнання падчас абедзеннага перапынку змогуць прыняць удзел у святой Імшы, як гэта ўжо адбываецца ў іншых раёнах горада-дзяржавы.

Паведамляе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Аўтарам ініцыятывы стала мясцовая Каталіцкая малітоўная супольнасць (CPS), якая 20 жніўня арганізавала інаўгурацыйную святую Імшу ў зале паседжанняў кангрэс-цэнтра ў прысутнасці больш чым сотні вернікаў.

Размова ідзе пра штодзённыя сустрэчы, якія спрыяюць духоўным разважанням і малітве на працоўных месцах. Акрамя таго, нядаўна арцыбіскуп Сінгапура Уільям Го Сенг Чай заклікаў супрацоўнікаў парафій, школ і іншых каталіцкіх арганізацый горада-дзяржавы «маліцца на працы ў знак хрысціянскага сведчання».

Ідэя святой Імшы была ўспрынята з вялікай радасцю католікамі ўсяго бізнэс-цэнтра, у ёй яны бачаць цудоўную магчымасць «зрабіць перапынак у штодзённай працы» і прысвяціць час малітве. У той жа час Эўхарыстыя дае ім магчымасць падзяліцца духоўным вопытам, пасябраваць і ўбачыць «зычлівую ўсмешку» ў справавой прасторы, якая звычайна стымулюе канкурэнцыю і кіруецца іншымі поглядамі.

Католікі складаюць 5 % ад агульнай колькасці насельніцтва Сінгапура, — гэта больш за 200 тысяч. Рэлігія, якая дамінуе ў краіне, — будызм. Мясцовы Каталіцкі Касцёл перажывае заўважны ўздым, які прывёў у выніку да адкрыцця духоўнай семінарыі. Гэтая падзея ўжо была названа сапраўднай «вяхой» у гісторыі існавання мясцовай супольнасці вернікаў.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.