Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Францыі заснавалі Інстытут тэалогіі цела
28.11.2014 16:44

У Ліёне заснавалі Інстытут тэалогіі цела. Мэта навучальнай установы — пераказваць французам навучанне Яна Паўла II пра шлюб і сям'ю. Па словах прэзідэнта Інстытута Івэса Семэна, на сёння існуе вялікая патрэба ў такой установе, калі ў грамадстве паўстае пытанне зменаў у традыцыйнай дэфiніцыі сям'і.

Пра гэта паведмляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Аб тым, што навучанне Яна Паўла ІІ з'яўляецца актуальным, сведчыць вялікая зацікаўленасць сярод удзельнікаў двухтыднёвага калёквіума, які распачынае працу інстытута. Праца калёквіума была разлічана на ўдзел 100 асоб, але жадаючых назбіралася ў тры разы больш.

У інтэрв'ю для радыё RCF Івэс Семэн нагадаў пра наватарскі характар навучання Папы Яна Паўла II.

«З таго моманту, як Папа Ян Павел ІІ прадставіў тэалогію цела, — сказаў Івэс Семэн, — прынамсі адно пытанне было вырашана ў Касцёле раз і назаўсёды, а менавіта — адносіны Касцёла да цела і сексу. Магло здавацца, што Касцёл мае праблемы з целам, з сексам, што не можа ўвайсці ў гэтую сферу да такой ступені, што лічыць сужэнскае жыццё нібыта жыццём другога гатунку. Гэта ўсё раз і назаўсёды было зменена. Папа Ян Павел ІІ выгнаў з Касцёла маніхейства ва ўсіх яго праявах, у тым ліку змяніўшы адносіны да цела і сексуальнасці».

На думку Івэса, Касцёл яшчэ не прысвоіў сабе таго пераломнага навучання Яна Паўла ІІ, а якраз зараз сучасны свет патрабуе такога падыходу. Ужо ў 1966 годзе Павел VI гаварыў у ААН, што Касцёл з'яўляецца экспертам па справах чалавека, а Папа Ян Павел ІІ паказаў, што Касцёл у справах цела і сексуальнасці мае такое бачанне, якае не мае роўных сабе. Яго трэба толькі прыняць, а потым перадаваць іншым.

Апекавацца Інстытутам тэалогіі цела ў Ліёне будзе мясцовы арцыбіскуп кардынал Філіп Барбарэн, а таксама два кардынала з Ватыкана.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.