Забарона абортаў уратавала жыццё Крышціану Раналду |
02.12.2015 15:26 |
Сям'я будучай зоркі футболу жыла бедна, бацька піў, таму маці Крышціану Раналду думала пра аборт, але, на шчасце, яны былі тады забаронены ў Партугаліі, распавядае біяграфічны фільм. «Ён быў нежаданым дзіцём», — распавядае Далорэс, маці футбаліста, якая тады перажывала псіхалагічныя праблемы і піла транквілізатары. У такім стане яна хацела зрабіць аборт, але яны былі забаронены ў каталіцкай краіне, таму Далорэс без поспеху намагалася выклікаць у сябе выкідыш. Строгія законы і добрае здароўе не дазволілі жанчыне забіць сваё дзіця. Раналду нарадзіўся ў лютым 1985 года. Аднак сёння законы ў Партугаліі значна далей ад прынцыпаў Касцёла. Забіць ненароджанае дзіця можна без прычыны, калі цяжарнасць не большая за 10 тыдняў. У Беларусі можна зрабіць аборт без паказанняў да 12-га тыдня цяжарнасці. Колькі таленавітых вучоных, мастакоў і спартсменаў губляе з-за гэтага наша краіна кожны год? Колькі жанчын губляюць шанец стаць шчаслівымі маці? Крышціяну Раналду са сваёй маці Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicherald.co.uk |