Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На амерыкана-мексіканскім памежжы мексіканцы размесцяць выявы Панны Марыі Гвадэлупскай
16.11.2016 14:46

19 лістапада ў Цiхуане (Мексіка) пройдзе дзень малітвы да Мацi Божай Гвадэлупскай пад дэвізам «Мост любові, міра і міласэрнасці». Вернiкi збяруцца разам, каб прасiць Панну Марыю аб апецы i абароне для імігрантаў у Мексіцы i за яе межамi. Маці Божая Гвадэлупская — найбольш шанаваная святая Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі.

Мерапрыемства было арганізавана свецкiм рухам пад назвай «Cаюз волi» з мэтай усталявання выяваў Панны Марыі Гвадэлупскай у сімвалічных месцах гарадоў Хуарэс i Матаморас (уздоўж мяжы са Злучанымі Штатамі Амерыкі — заўв. перакладчыка) i маліцца за імігрантаў.

Аб гэтым паведамляе aciprensa.com.

Як адзначыў каардынатар руху Гільерма Фэрэра, «мы iмкнёмся ўсталяваць выявы Панны Марыі Гвадэлупскай побач з памежнай сцяной дзеля таго, каб Яе прысутнасць асаблiва адчувалася ў месцах, дзе людзі больш за ўсё маюць патрэбу ў Яе суцяшэнні і мацярынскай дапамозе».

Паводле aciprensa.com, а 15-й гадзіне ў касцёле Санта-Марыя Дэль Мар будзе прамаўляцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, пасля чаго адбудзецца пiлiгрымка з выявай Панны Марыi Гвадэлупскай да памежнай сцяны, што падзяляе Мексіку і ЗША. Там вернiкi будуць маліцца Ружанец да Маці Божай Гвадэлупскай.

Пасля літургіi, якую ўзначаліць арцыбicкуп Франсicка Марэна Баррон, адкрыецца выстаўка фотаздымкаў пад назвай «Ад пiлiгрыма да пiлiгрыма».

Адзначаецца, што раней удзельнiкi «Саюза волі» ўжо падарылi гарадам, змешчаным уздоўж мяжы ЗША з Мексікай, выявы Панны Марыi амаль у два з паловай метры.

Пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.