Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкая святыня ў Смаленску стане філармоніяй
17.11.2016 08:52

Губернатар Смаленскай вобласці паведаміў, што рыма-каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску будзе перароблены пад філармонію.

Пра тое, што смаленская святыня, пабудаваная ў 1892 годзе па замове пробашча кс. Стэфана Дзенісевіча архітэктарам Міхаілам Мейшарам, будзе перапрафілявана, губернатар Аляксей Астроўскі паведаміў 16 лістапада падчас працоўнай нарады ў адміністрацыі Смаленскай вобласці.

«Падчас сустрэчы з Уладзімірам Медзінскім мы дамовіліся аб адкрыцці ў будынку касцёла ў горадзе Смаленску філіяла Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі», — адзначыў глава рэгіёна.

Пра тое, як хутка смаленскія вернікі будуць пазбаўлены апошняй надзеі ўбачыць адрэстаўраваны касцёл, губернатар не паведаміў.

Адзначым, што петыцыя з просьбай адрэстаўраваць каталіцкую святыню сабрала больш за паўтары тысячы галасоў.

Дэпартамент Смаленскай вобласці па культуры і турызму, каментуючы дадзены зварот, заявіў, што праблема смаленскага каталіцкага касцёла ў адсутнасці карыстальніка, які цяпер, як відаць, знойдзены.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.