Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Тайвані пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых саюзаў
18.11.2016 15:12

17 лістапада некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тайбэя, адміністрацыйнага цэнтра вострава Тайвань, каб выказаць пратэст супраць планаў уладаў легалізаваць аднаполыя саюзы.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-религия».

Акцыя разгарнулася ля будынка парламента, дзе абмяркоўваўся дадзены законапраект. Арганізатары пратэсту заклікалі правесці рэферэндум па гэтым пытанні. Да акцыі далучыліся ўдзельнікі Хрысціянскага альянса, якія прыбылі ў Тайбэй з поўдня вострава.

Каля будынка сабралася таксама нешматлікая група прыхільнікаў аднаполых саюзаў.

У выпадку прыняцця закона Тайвань стане першым рэгіёнам Азіі з узаконенымі аднаполымі «сужэнствамі».

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.