Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Скульптуры ўсіх маскоўскіх патрыярхаў усталююць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў Маскве
22.11.2016 08:58

Скульптурныя партрэты ўсіх патрыярхаў Маскоўскіх і ўсяе Русі узвядуць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў цэнтры Масквы. З такой прапановай выступіла Маскоўская гарадская дума.

Пра гэта са спасылкай на сталічны парламент паведамляе ria.ru.

Камісія па манументальным мастацтве на пасяджэнні 13 кастрычніка разгледзела прапанову па стварэнні галерэі помнікаў Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі, з якой звярнуўся кіраўнік ініцыятыўнай групы старшыні Савета дырэктароў ААТ «Маскоўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» А. Чыжык.

З улікам станоўчых водгукаў дэпартамента культурнай спадчыны Масквы і камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтве Масквы камісія рашыла «падтрымаць ініцыятыву».

Як вынікае з матэрыялаў, скульптурныя партрэты будуць усталяваны за кошт указанага камбіната. Кошт працы ацэньваецца ў 50 млн рублёў.

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.