Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Шатландыі прайшла сустрэча прэс-сакратароў еўрапейскіх епіскапатаў
22.11.2016 12:15

З 16 па 19 лістапада ў шатландскім горадзе Глазга адбылася сустрэча біскупаў, адказных за камунікацыі ў мясцовых Канферэнцыях Біскупаў, а таксама прэс-сакратароў епіскапатаў, якія ўваходзяць у Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ).

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны выклікі, якія стаяць сёння перад сродкамі масавай камунікацыі.

У падсумаваным камюніке, апублікаваным 21 лістапада, адзначаецца, што сустрэча стала нагодай засяродзіцца на розных актуальных пытаннях: асвячэнне ў СМІ тэмы міграцыі, сустрэчы сем’яў у Дубліне ў 2018 годзе, 500-годдзе Рэфармацыі і 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў.

У сустрэчы прыняў удзел і кс. Дарыё Вігана, прэфект сакратарыяту па пытаннях камунікацыі Святога Пасаду, які прадставіў паслядоўнасць рэформы ватыканскіх СМІ. На сустрэчы была прааналізавана роля каштоўнасцяў у сучасным грамадстве.

«У эпоху, якую вызначае моцны індывідуалізм, дзе асоба, яе прагненні і эмоцыі становяцца мераю кожнага рашэння і камунікацыі, асабістыя сведчанні ўласных перакананняў здаюцца найважнейшымі і найбольш эфектыўнымі», — адзначаецца ў камюніке РБКЕ.

У святле таго, што «ў касцёльнай камунікацыі сведчанне з’яўляецца першай каштоўнасцю», удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прыклады таго, як каштоўнасці выкарыстоўваюцца ў свеце маркетынгу, палітыкі і кінематаграфіі.

Таксама ўдзельнікі наведалі тэлестудыю BBC у Глазга. Наступная сустрэча пройдзе ў Сафіі 7-10 чэрвеня 2017 года.

Паводле catholicnews.org.ua (IL)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.