Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Харваты будуюць найбольшую статую Марыі ў свеце
09.03.2017 10:57

У харвацкім горадзе Прымошцен ідуць працы па ўзвядзенні самай вялікай статуі Марыі ў свеце. Чакаецца, што фігура Божай Маці з Ларэта будзе дасягаць 17 метраў у вышыню.

«Гэты праект унікальны не толькі ў Харватыі, але і за яе межамі, — адзначаюць у муніцыпалітэце Прымошцена. — Горад стаў аб’ектам шырокай зацікаўленасці і прызнання, а таксама атрымаў благаслаўленне папы Францішка».

Статую Божай Маці ўзводзяць на ўзбярэжжы горнага месца за 30 км ад іншага харвацкага горада Шыбенік. Прымошцен славіцца сваімі вінаграднікамі і пляжамі, а цяпер будзе мець і найбольшую фігуру Маці Божай.

Пра гэта са спасылкай на CNA паведамляе catholicnews.org.ua.

Таксама па тэме:

Жыхары горада вызначаюцца асаблівай пабожнасцю да Божай Маці з Ларэта. Штогод у яе гонар 9-10 мая тут праходзяць урачыстасці.

Як адзначаюць праектанты, у ясны дзень статую Марыі можна будзе пабачыць нават з супрацьлеглага ўзбярэжжа Італіі. Дакладная дата завяршэння праекта яшчэ невядома, але ў адміністрацыі горада дадаюць, што праект знаходзіцца на фінальнай стадыі.

Паводле catholicnews.org.ua (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.