Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гістарычны музей Каталоніі абяцае паказаць сапраўдны твар тампліераў
05.04.2017 09:14

У Гістарычным музеі Каталоніі адкрылася выстаўка, на якой можна будзе даведацца пра паходжанне і лад жыцця тампліераў — прадстаўнікоў духоўна-рыцарскага ордэна, пра які складзена шмат містычных легенд.

Аднак музейная экспазіцыя, якая будзе працаваць да 23 ліпеня, ставіць за мэту зняць усе таяніцы з Ордэна бедных рыцараў Хрыста і паказаць, што іх рэальнае жыццё было цалкам іншым.

Пра што раскажа экспазіцыя?

У рэальнасці тампліеры першапачаткова былі такімі ж нявіннымі, беднымі і паслухмянымі манахамі, як і ўсе астатнія, і бралі ў рукі зброю толькі для ўдзелу ў войнах з «нявернымі» — пераважна мусульманамі.  Тым, хто загіне ў баі за веру, абяцалася вечнае выратаванне душы, а ўдзел у Крыжовых паходах прыраўнівалася да пілігрымкі ў святыя месцы.



Пазней кароль Балдуін ІІ Ерузалемскі прапанаваў ім размясціцца ў сваім замку, дзе, на яго думку, раней знаходзілася святыня Саламона; адсюль і пайшла назва ордэна — «храмоўнікі».

Ніхто з тампліераў не належаў да вышэйшага касцёльнага стану, не меў права цэлебраваць Імшу і ўдзяляць сакрамэнты; пераважная большасць рыцараў не толькі не ведалі латыні, але нават не ўмелі чытаць і пісаць.

Пры гэтым яны дзяліліся на дзве катэгорыі, у адну з якіх траплялі сыны знаці, а ў другую — усе астатнія, ад сялян да заможнай гарадской буржуазіі. У канцы XIII стагоддзя ўплыў тампліераў рэзка пайшоў на спад, яны былі абвінавачаныя ў хцівасці, аб’яўлены ерэтыкамі і садамітамі і ў 1312 годзе спынілі сваё існаванне ў якасці касцёльнага ордэна.

Паводле espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.