Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
14.07.2009 14:51
У ліпені 2008 г. у Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі, у якой прынялі ўдзел звыш дзвюх тысяч маладых людзей з усёй Беларусі. Сустрэча атрымала станоўчыя водгукі, а многія ўдзельнікі выказваліся аб жаданні прыехаць сюды на наступны год.

У гэтым годзе ізноў запрашаем моладзь у Івянец, дзе 25–26 ліпеня адбудзецца МАЛІТОЎНАЯ СУСТРЭЧА МОЛАДЗІ (МСМ) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаем таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.

Сустрэча беларускай каталіцкай моладзі заснавана на праслаўленні Бога праз малітву і спевы. У праграме прадугледжаны час на Эўхарыстыю, катэхезу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, сведчаннні, а таксама канцэрты гуртоў  «Arka Noego» і «2Тм2–3» («Tymoteusz»). Удзельнікі сустрэчы будуць прымаць удзел у перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквіяў благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. Тэмай сустрэчы стануць сакрамэнты хросту і канфірмацыі.

Падчас сустрэчы адбудзецца таксама індывідуальнае аднаўленне сакрамэнту хросту і магчымасць атрымаць сакрамэнт канфірмацыі (для папярэдне падрыхтаваных ў сваіх парафіях кандыдатаў).

  • Сустрэча распачынаецца 25 ліпеня (субота) у 10.00
  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца 24 ліпеня (пятніца) у 15.00. Для тых, хто прыедзе 24 ліпеня, прадугледжана вячэрнія праграма  ад 18.00.
  • Начлег удзельнікаў будзе арганізаваны ў палатачным гарадку на тэрыторыі касцёла. Просім па магчымасці ўзяць з сабой уласныя палаткі і спальныя мяшкі
  • Пасілак забяспечваюць арганізатары сустрэчы
  • Для ўдзелу ў сакрамэнце хросту ці канфірмацыі неабходна пасведчанне ад пробашча
Заахвочваю маладых людзей да актыўнага ўдзелу ў сустрэчы і прашу душпастыраў аказаць моладзі неабходную дапамогу ў арганізацыі даезду і прабывання ў Івянцы.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Адноўлена 14.07.2009 14:53
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Пастырскія лісты біскупаў

03.05 06:19Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень малітваў аб пакліканнях
17.09 14:52Прывітальны ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча да арганізатараў і ўдзельнікаў ХІІ Нацыянальнага турніру па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ
02.07 00:27Прывітальнае слова Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа д-ра Габара Пінтэра, тытулярнага біскупа Вэлебусдо, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
04.04 18:05Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для жыхароў Украіны
25.03 12:39Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
25.03 00:31 Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
25.03 00:00Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
24.03 13:21Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікдзень 2016 г.
21.03 18:02Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.
02.02 11:00Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды святкавання 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі