Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія біскупа Уладзіслава Бліна на заканчэнне ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат»
24 чэрвеня 2007 г.

Кім з’яўляецца для нас Бог? Якое дачыненне мае Ён да людзей? Цікавіць Яго наш лёс, ці мы абыякавыя Яму і Ён толькі карае нас, калі не выконваем Яго запаведзяў? На гэтыя галоўныя пытанні спрадвеку спрабуюць адказаць усе рэлігіі свету, і ўсе бачаць у Богу дасканалую істоту, Якая існуе па-над зямным і матэрыяльным, Якая з’яўляецца моцай, адрознай ад свету, і пануе над ім. Знаходзячыся ў недасягальных для смяротнага чалавека сферах, Бог па-рознаму можа ўплываць на лёсы людзей. Сярод рэлігій свету хрысціянства вылучаецца найбольшай лучнасцю Бога з людзьмі. Ні ў адной іншай рэлігіі Бог не знаходзіцца так блізка да чалавека. Ні ў адной іншай рэлігіі Бог не праяўляе да чалавека такой любові, што Сам становіцца ім.

Апошнім часам бачым, як на кінаэкранах, дысках DVD і ў эфіры тэлебачання з’яўляецца штораз больш фільмаў на хрысціянскую тэматыку. Пры гэтым іх вытворцы выкарыстоўваюць любыя магчымасці, каб данесці змест тых фільмаў да вернікаў. Дзеля гэтага купляюць рэкламу на хрысціянскіх старонках ў Інтэрнэце, тэлэстанцыях, дасылаюць паштоўкі ў касцёлы ці змяшчаюць іх на рэкламных шчытах паблізу касцёлаў, арганізоўваючы спецыяльныя паказы для духоўных асобаў розных веравызнанняў. Чалавек хоча аднавіць свае стасункі з Богам. Сучасны чалавек прагне веры. Ён згубіўся ў рэчаіснасці, якая атачае яго.

Таму Папа Бенедыкт XVI сказаў удзельнікам Сусветнага Кангрэсу касцёльных рухаў у маі 2006 года: «Нясіце святло Хрыста ва ўсе грамадскія і культурныя асяродкі, у якіх жывяце. Дзякуючы незвычайнаму паяднанню любові Бога і любові бліжняга жыццё робіцца цудоўным, а ў пустыні, у якой нам часта даводзіцца жыць, зноў расцвітаюць кветкі».

Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, падчас малітвы «Regina Caeli» Папа Бэнэдыкт XVI выступіў з заклікам да выхавання правільнага стаўлення да сродкаў масавай інфармацыі. Касцёл мае шматвяковы досвед выхавання чалавека, таму здольны ўбачыць, што з’яўляецца найбольш важным у інфармацыйнай адукацыі.

Касцёл кіруецца інтарэсамі чалавека, а не інтарэсамі канцэрнаў і медыя-карпарацый. Разам з тым Касцёл у вялікай ступені разлічвае на СМІ, якія знаходзяцца ў яго кампетэнцыі. Бо толькі яны, з’яўляючыся некамерцыйнымі, у стане ўключыцца ў плынь выхавання асобы ў справе выбару сродкаў масавай інфармацыі.

Папа Бэнэдыкт XVI нагадаў нам, што выхаванне правільнага выбару сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца справаю ўсяго Касцёла, а таксама яго СМІ.

Сёння гэта – адна з найвялікшых задач, якая стаіць перад сродкамі масавай інфармацыі.

Ва ўсіх гэых інтэнцыях мы павінны горача маліцца.

Амэн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі