«Не спазніся!»: беларускую моладзь запрасілі на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаў па-беларуску | Друк |
Беларусь
15.12.2015 10:21

Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ.

У запісу праекта прыняў удзел і беларус — семінарыст з супольнасці салезіянаў Артур Ляшнеўскі SDB. Як распавёў для Catholic.by беларус, у Кракаве на бягучы момант ён якраз дапамагае ў медыяльнай групе арганізацыйнага камітэту СДМ, і прэзентаваны ролік — адзін з вынікаў гэтай працы.

Акрамя беларускай версіі роліка прэзентаваны таксама відэа са словамі на ўкраінскай, рускай, англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай, французскай і венгерскай мовах.

Таксама па тэме:

 (IL)



 
© 2003-2025 Catholic.by