Пачалася перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ сярод моладзі Гродна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.10.2015 15:50 |
17 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылoся асвячэнне мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі – крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – і ўручэнне іх дэлегацыям моладзі парафій г. Гродна. Мэтай стала духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г., а таксама правядзенне перад ім перэгрынацыі мініяцюры крыжа і абраза сярод моладзі кожнай парафіі Гродна. (AG) Фота кс. Антонія Грэмзы |
Фотарэпартаж |