Сімвалы Вялікага посту: Гетсэманія | | Друк | |
Беларусь |
05.03.2016 08:43 |
У Гетсэманіі, як узгадваюць евангелісты, Езус маліўся перад тым, як быць арыштаваным. У цені аліўкавых дрэў, калі Яго апосталы заснулі, Ён трываў у напружанай малітве. «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца» (Лк 22, 42). «Езус у Гетсэманіі», мастак Міхаэль О'Брэйн Калісьці гэтыя словы ў сваім творы, прысвечаным росіцкай трагедыі і ахвяры, пісьменніца Ірына Жарнасек зрабіла ключавымі, цэнтральнымі. «Будзь воля Твая» — так называецца яе кніга пра ахвяру любові да Бога і сваіх братоў двух святароў-марыянаў, айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія маглі захаваць сваё жыццё і працягваць святарскую дзейнасць у іншым месцы, але вырашылі застацца. У тыя лютаўскія дні 1943 года росіцкі касцёл, росіцкая зямля стала Гетсэманіяй для гэтых верных свайму пакліканню і людзям святароў. Яны засталіся з жыхарамі да канца, да смерці — і выпілі келіх пакут да апошняй кроплі, згарэўшы жывымі. Колькі ў свеце такіх Гетсэманій, дзе многія людзі ў імя самай вялікай Любові аддавалі сваё жыццё за сяброў? «Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх» (Ян 15, 13). Мы ведаем шмат імёнаў, шмат гісторый, калі людзі ішлі на смерць, ратуючы іншых. Ахвяруючы сваім жыццём дзеля жыцця іншых, не па прымусе, але па добрай волі. Ахвяруючы дзеля іншых сваім часам, сваёй працай, выгодамі, сваімі марамі і імкненнямі… І зараз кожны з нас мае сваю Гетсэманію, якую, магчыма, баючыся, абмінае. У якую, магчыма, увайшоў, але, як стомлены апостал, задрамаў там. Альбо ў якую ўвайшоў і ўжо свядома прымае і радасць, і горыч Божай волі, разумеючы, што толькі такім чынам можа жыць і адчуваць жыццё ў паўнаце… У кожнага свая Гетсэманія. Якая ж яна ў цябе? І стала каб зямля Аліўным садам, Ступіў пад цені дрэў і паразважыў, Матэрыялы з гэтай серыі:
Аксана Ючкавіч |