Сімвалы Вялікага посту: бічаванне |
Рознае |
25.02.2016 09:49 |
У гісторыі знішчэнняў народаў, канкрэтных асобаў, якія былі камусьці па нейкіх прычынах невыгоднымі, нязручнымі, выклікалі пэўную небяспеку, або былі занадта моцнымі ці проста кагосьці раздражнялі сваім існаваннем, была перадгісторыя — іх чакала не адразу знікненне ці сціранне з аблічча зямлі, але яшчэ і шлях праз пакуты — бічаванне. Бічаванне ў старажытныя часы лічылася не проста адным з найбольш жорсткіх пакаранняў, але і найбольш ганебным. Злачынца прывязвалі да слупа, і яго пачыналі збіваць адразу некалькі чалавек. Збівалі адмысловымі інструментамі катаванняў — бічамі, робячы на целе пакутніка глыбокія раны, якія пачыналі крывавіць. З часам катаваны слабеў, застаючыся скрываўленым кавалкам і толькі вобразам чалавечага існавання. Часамі некаторыя катаваныя не маглі вытрымаць цярпенняў і паміралі каля ганебнага слупа, не дачакаўшыся яшчэ горшых пакут. Падчас малітвы на ружанцы, калі надыходзіць чарга разважаць над таямніцай «Бічавання Хрыста», немагчыма не прыгадаць тыя моманты гісторыі, калі бічавалі цэлыя народы.
Ссякаючы іх мовы, культуру і традыцыю, выразаючы іх найдастойнейшых прадстаўнікоў, навукоўцаў, мысляроў і людзей мастацтва. Там былі іншыя бічы, іншыя месцы трагічнай смерці, якія таксама накрэсліла гісторыя на сваіх далонях, падносячы да новых пакаленняў, якія не мусяць забыцца на гэтыя раны, што дагэтуль крывавяць, дагэтуль гудуць чалавечымі пакутамі.
Асвенцым — попел неаселы, Бо там анёлы паляглі... А тут, зірніце, Курапаты: да Богам дадзенай свабоды... памерлі... зкніклі назаўжды, Ды уваскрэснуць сапраўды! Матэрыялы з гэтай серыі:
Аксана Ючкавіч
|