Браслаўскі «Карытас» арганізаваў выставу велікодных вырабаў | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.04.2013 11:43 |
Экспазіцыю складаюць велікодныя пісанкі розных тэхнік, малюнкі, вышыўка на бумазе, валяныя вырабы і інш. Працягнецца выстава-конкурс да нядзелі 14 красавіка. Падарункі атрымаюць усе аўтары прац. Каб набыць падарункі, працаўнікі «Карытас» зрабілі 110 вербачак, якія парафіяне маглі набыць за ахвяру ў Пальмовую нядзелю. Такім чынам чарговая акцыя браслаўскага «Карытас» паспрыяла не толькі актывізацыі моладзі і развіццю яе талентаў, але і ахвярнасці вернікаў парафіі. Парафіяльнае аддзяленне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Браславе існуе з 2012 года. За гэты час яно ўжо наладзіла супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі арганізацыямі і пастаянна дапамагае розным катэгорыям насельніцтва: хворым, самотным пенсіянерам, шматдзетным сем’ям. Валанцёрам таварыства можа стаць кожны жадаючы. Святлана Жылевіч {gallery}2013-04-04-braslau-vystava{/gallery} Фота Людмілы Бурлевіч |