| Браслаўскі «Карытас» арганізаваў свята для «дзяцей міру» | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 16.11.2012 11:46 | 
| 
 Ва ўрачыстай зале гарадскога ЗАГСа бацькі і прадстаўнікі названых арганізацый, а таксама раённай бальніцы за круглым сталом у сяброўскай атмасферы размаўлялі пра нараджальнасць, пра складаныя пытанні выхавання і, канечне, вечныя хрысціянскія каштоўнасці.  Як адзначыла Тамара Пашкевіч, дырэктар браслаўскага «Карытас», сёлета 21 верасня ў Браславе нарадзіліся шэсць дзетак (дарэчы, найбольшы паказчык па вобласці). Іх бацькам фонд міру ўручыў сертыфікаты «Дзіця міру», а «Карытас» — сертыфікаты на ўдзел у дабрачынных акцыях у 2013 г. Дадзеная акцыя стала першым сумесным мерапрыемствам дзяржаўных арганізацый і парафіяльнага аддзялення дабрачыннай арганізацыі «Карытас». Існуе яно ў Браславе з гэтага года, але ўжо паспела зрабіць шмат добрых спраў.  Святлана Жылевіч  Фота Тамары Пашкевіч  | 












 «Дзеці міру» — цяпер так па праву могуць называць сябе тыя, хто нарадзіўся сёлета ў Браславе 21 верасня — у Сусветны дзень міру, і бацькі якіх 14 лістапада атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Свята для бацькоў такіх дзетак арганізавала парафіяльнае дабрачыннае таварыства «Карытас», раённая рада жанчын і раённае аддзяленне Фонду міру.
«Дзеці міру» — цяпер так па праву могуць называць сябе тыя, хто нарадзіўся сёлета ў Браславе 21 верасня — у Сусветны дзень міру, і бацькі якіх 14 лістапада атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Свята для бацькоў такіх дзетак арганізавала парафіяльнае дабрачыннае таварыства «Карытас», раённая рада жанчын і раённае аддзяленне Фонду міру.  для друку
 для друку
