Зацемка
Памылка
Браслаўскі «Карытас» арганізаваў выставу велікодных вырабаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
04.04.2013 11:43

На працягу Вялікага посту дзеці і падлеткі браслаўскай парафіі рыхтаваліся да Вялікадня не толькі духоўна, але і займаліся вырабам велікодных упрыгожванняў. Выстава-конкурс праходзіць цяпер у браслаўскім касцёле пад назвай «На крылах таленту да Пана Бога».

Экспазіцыю складаюць велікодныя пісанкі розных тэхнік, малюнкі, вышыўка на бумазе, валяныя вырабы і інш. Працягнецца выстава-конкурс да нядзелі 14 красавіка.

Падарункі атрымаюць усе аўтары прац. Каб набыць падарункі, працаўнікі «Карытас» зрабілі 110 вербачак, якія парафіяне маглі набыць за ахвяру ў Пальмовую нядзелю. Такім чынам чарговая акцыя браслаўскага «Карытас» паспрыяла не толькі актывізацыі моладзі і развіццю яе талентаў, але і ахвярнасці вернікаў парафіі.

Парафіяльнае аддзяленне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Браславе існуе з 2012 года. За гэты час яно ўжо наладзіла супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі арганізацыямі і пастаянна дапамагае розным катэгорыям насельніцтва: хворым, самотным пенсіянерам, шматдзетным сем’ям. Валанцёрам таварыства можа стаць кожны жадаючы.

Святлана Жылевіч

{gallery}2013-04-04-braslau-vystava{/gallery} 

Фота Людмілы Бурлевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by