Больш за 230 тысяч пілігрымаў зарэгістравана на Сусветны дзень моладзі ў Кракаве | | Друк | |
21.08.2015 11:47 |
![]() Пра гэта са спасылкай на каардынатара секцыі рэгістрацыі арганізацыйнага камітэту кс. Анджэя Ваўпюка інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва. Паводле даных аргкамітэту, найбольш замежных пілігрымаў зарэгістравана з Італіі — больш за 23 тысячы, Францыі — больш за 11 тысяч, ЗША — больш за 6 тысяч, а таксама Іспаніі, Германіі, Аўстрыі, Бразіліі, Аргенціны і Канады. Чытайце таксама: Рэгіструюцца і пілігрымы з экзатычных частак свету. «Часамі мы і самі не ведаем, дзе знаходзіцца краіна, таму вымушаны пераправяраць заяўку, — дадае кс. Анджэй Ваўпюк. — Гаворка ідзе пра Вануату ў Акіяніі, Бурундзі, Выспы Кука, Рэспубліку Кот'Д'івуар або Бераг слановай косці». Шмат пілігрымаў чакаецца з Афрыкі — з Габона, Нігерыі і Чада. Вялікая група зарэгістраваных паходзіць з Інданезіі, Малайзіі, Іарданіі, а таксама з Паўднёвай Амерыкі: Гандураса, Гаіці, Гватэмалы. Найбольшая колькасць груп чакаецца з Бразіліі — 124, а таксама са Злучаных Штатаў Амерыкі — 104. Больш за палову зарэгістраваных на сёння складаюць пілігрымы з Польшчы. «Лічбы, вядома, яшчэ могуць змяніцца. Але гэта толькі пачатак рэгістрацыі, таму мы спадзяёмся, што лічбы ўзрастуць», — зазначае святар. Агульную інфармацыю адносна рэгістрацыі на СДМ 2016 можна знайсці ў закладцы «Dołącz» на інтэрнэт-старонцы www.krakow2016.com. (ils) |