| Душпастырства моладзі OPEN у Гродне правяла прэзентацыю кракаўскіх Сусветных дзён моладзі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 03.11.2014 17:49 |
|
У межах падрыхтоўкі да сустрэчы моладзі з Папам у Кракаве з 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі адбывалася перэгрынацыя крыжа і абраза Сусветных дзён моладзі. «Маліцеся разам з намі і арганізатарамі сустрэчы ў Кракаве аб плёнах і духоўных дарах, шукайце аднадумцаў, каб разам запланаваць ужо сёння удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве, — заахвочвалі моладзь арганізатары. — Два гады, якія засталіся да сустрэчы, гэта няшмат і яны вельмі хутка пройдуць».
Сусветныя дні моладзі-2016 пройдуць 26-31 ліпеня 2016 года ў Кракаве. (JL) |


Прэзентацыя Сусветных дзён моладзі прайшла 30 кастрычніка для працуючай і студэнцкай моладзі душпастырства OPEN у Гродне. На сустрэчы моладзь даведалася больш пра розныя формы падрыхтоўкі да моладзевай сустрэчы ў Кракаве-2016.
для друку