Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дэкларацыя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна пытання экстракарпаральнага апладнення
Канферэнцыя Біскупаў
25.05.2011 16:37

Перакананне, што жыццё чалавека пачынаецца з хвіліны зачацця, з’яўляецца рацыянальнай навуковай пазіцыяй, a не толькі рэлігійнай. Наш абавязак — аберагаць кожнае жыццё. Нікому нельга выкарыстоўваць чалавека на эмбрыянальнай стадыі для эксперыментаў, таму што з моманту зачацця аж да смерці чалавек мае сваю годнасць і павінен мець гарантыю неад’емнага права на жыццё. Зародак у кожнай фазе жыцця ў поўні выяўляе чалавечыя рысы.

Тэкст дэкларацыі на польскай мове >>> 

Зачацце чалавека павінна быць асабовым актам бацькоў, a не вынікам лабараторных маніпуляцый тэхнікаў. Экстракарпаральнае апладненне (ЭКА) робіць бесчалавечнай пракрэацыю чалавека, бо не з’яўляецца актам пракрэацыі, але рэпрадуктыўным дзеяннем. Метад экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) — гэта экперымент на чалавеку.

Найбольш балючым аспектам тэхналогіі экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) з’яўляецца тое, што пачынаючы жыццё, яго адначасова знішчаюць. Клопат пра адно жыццё з адначасовым пазбаўленнем жыцця іншых зародкаў — гэта нішто іншае, як згода на эўтаназію. Гэта вытанчаны від аборту, бо падчас кожнай спробы ў гэтым метадзе гінуць многія эмбрыёны. Захоўванне лішкавых эмбрыёнаў у маразільніках зводзіць чалавечае жыццё толькі да біялагічнага матэрыялу, якім можна свабодна распараджацца. Пакуль што паўсюднай практыкай з’яўляецца іх выкідванне (пасля 5 гадоў захоўвання ў вадкім азоце) або стаўленне да іх як да «зыходнага матэрыялу» для навуковых даследаванняў ці вырошчвання органаў. Такое выкарыстанне чалавечага жыцця прыніжае годнасць чалавека.

Умяшанне ў працэс нараджэння па-за ўлоннем маці пагражае зачатаму дзіцяці многімі паталогіямі i выраджэннем. Паводле клінічных даследаванняў гэтыя дзеці ў 2 разы больш паддаюцца хваробам, генетычным захворванням i іншым парушэнням нараджэння (праф. Джэральдзін Віот з парыжскага клінічнага шпіталя).

Вынікі прымянення гэтага метаду могуць выявіцца ў групе сімптомаў, якія маюць розныя рысы пасляабартыўнага сіндрому. Аборт, а таксама зачацце чалавека па-за арганізмам праз штучнае апладненне метадам экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) выразна супярэчаць Божым запаведзям i вучэнню Касцёла; з’яўляюцца бесчалавечнымі: супярэчаць праву на жыццё, маральнаму закону, прыродзе, годнасці i правам чалавека. Экстракарпаральнае апладненне (ЭКА) — гэта вялікая здрада Пану Богу i цяжкае парушэнне Яго запаведзяў, асабліва пятай запаведзі — не забівай.

Сужэнцы, якія пакутуюць ад бясплоднасці, могуць пераадолець яе пры дапамозе даступных медыцынскіх метадаў яе лячэння, не звяртаючыся да тэхнічных метадаў умяшання ў плоднасць. Трэба выразна падкрэсліць, што метад экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) не лечыць бясплоднасці, бо гэта спосаб вытворчасці дзіцяці.

Адным з найбольш рэкамендаваных i распаўсюджаных навукай спосабаў лячэння бясплоднасці з’яўляецца метад напратэхналогіі, які з’яўляецца альтэрнатывай экстракарпаральнаму апладненню (ЭКА). Напратэхналогія, даследуючы праблему сужэнскай бясплоднасці, займаецца дыягностыкай i лячэннем як жанчыны, так і мужчыны. Працэс лячэння ахоплівае тры этапы дыягнастычна-тэрапеўтычных дзеянняў: устанаўленне праблемы, лячэнне i ўмацаванне вернутай плоднасці. У працэсе лячэння актыўна ўдзельнічае сужэнская пара, каб у выніку атрымаць страчаную здольнасць пракрэацыі натуральным шляхам. Яна карыстаецца таксама самымі сучаснымі фармакалагічнымі i хірургічнымі дасягненнямі сучаснай медыцыны. Гэты метад ахоплівае фізіялагічны, псіхічны і духоўны аспект жыццядзейнасці чалавека.

Клопат аб пракрэацыйным здароўі павінен ажыццяўляцца праз увядзенне прафілактычных праграм па абароне плоднасці. Вынікам іх прымянення можа быць значнае абмежаванне праблемы бясплоднасці, даючы праз гэта многім сужэнцам магчымасць дачакацца патомства натуральным спосабам. Каталіцкі Касцёл заахвочвае да  стварэння і ажыццяўлення такіх праграм.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Біскуп Антоній Дзям’янка
Генеральны сакратар ККББ
Старшыня Рады па справах сям’і
пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены