Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Быць добрымі, як святая Агата
Каляндар
04.02.2011 13:49
5 лютага адзначаем успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца хлеб, якія ахоўваюць нашыя дамы і нас саміх ад небяспекі.

Маладая дзяўчына Агата, прагнучы захаваць чыстасць і вернасць Хрысту, прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі на Сіцыліі каля 250 г. Жадаючы жыць у дзявоцтве, не згадзілася выйсці замуж за рымскага намесніка Сіцыліі, за што была падвергнута жорсткім катаванням.

Паводле падання, праз год пасля яе смерці адбылося вывяржэнне вулкана Этна. Патокі лавы пагражалі знішчыць увесь горад, але яны спыніліся, калі жыхары Сіцыліі, просячы ў малітвах заступніцтва Агаты, паклалі на іх шляху вэлюм, што належаў святой.

Дзякуючы гэтаму цуду Агату пачалі лічыць апякункай, якая ахоўвае ад пажараў. Культ ушанавання Агаты хутка распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле. Імя святой згадваецца ў Рымскім Каноне. Ужо ў 514 г. па ініцыятыве папы Сіммаха ў гонар святой Агаты была названа базыліка ў Рыме.

Святы Мяфодзій з Сіцыліі, кажучы пра св. Агату, адзначаў, што «дабрыня Агаты адпавядала імені і самой рэчаіснасці». Сваім імем (Агата азначае «добрая» — Рэд.) святая заахвочвае, каб усе звярталіся да яе, а сваім прыкладам яна павучае, каб людзі крочылі да сапраўднага Дабра, якім ёсць Бог».
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.