Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Беліцы адзначыла гадавіну асвячэння касцёла
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.08.2012 11:07

25 жніўня 2012 г. у касцёле святога Юрыя ў вёсцы Беліца адбыліся ўрачыстасці. Парафія адзначала гадавіну асвячэння касцёла, пабудаванага на месцы разбуранай 40 гадоў таму старой святыні.

На свяце прысутнічалі святары Гродзенскай дыяцэзіі, Лідскага дэканату, у тым ліку кс. Вінцэнт Лісоўскі — дэкан Лідскі, кс. Юзаф Ганчыц, кс. Андрэй Агель, сёстры законныя, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ахвярадаўцы і шматлікія госці. Падчас урачыстай святой Імшы біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі і назваў кандыдатаў да прыняцця сакрамэнту «рыцарамі Хрыста».

Напрыканцы набажэнства да біскупа Дзям’янкі, пробашча парафіі ксяндза Валянціна і прысутных святароў са словамі падзякі звярнуліся парафіяне, ахвярадаўцы, а таксама юнакі і дзяўчаты, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме