Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| На ровары да Яна Боско: каб адведаць рэліквіі святога, парафіяне з Новай Мышы праехалі 140 км |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 02.09.2013 13:59 |
З 25 па 31 жніўня па салезіянскіх парафіях Беларусі праходзіла перэгрынацыя рэліквій св. Яна Боско. Для вернікаў іншых парафій адзінай магчымасцю ўшанаваць рэліквіі быў даезд туды, куды прывозілі рэліквіі падчас перэгрынацыі.Менавіта такою магчымасцю скарысталася і невялікая група моладзі з парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы пад кіраўніцтвам свайго пробашча, ксяндза Паўла Урубеля. Карыстаючыся тым, што 29 жніўня рэліквіі прыбывалі ў Дзятлаве, кс. Павел вырашыў арганізаваць невялікую роваровую пілігрымку ў дзятлаўскую парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У пілігрымцы ўдзельнічалі пробашч парафіі, два семінарысты і чатыры хлопцы з парафіяльнай моладзі. Пілігрымы атрымалі магчымасць ушанаваць рэліквіі св. Яна Боско і папрасіць яго заступніцтва і малітвы. Па дарозе пілігрымы наведалі некалькі касцёлаў і капліц, дзе маліліся ў інтэнцыі вернікаў гэтых святынь і аб навяртанні для тых, хто далёкі ад веры. 30 жніўня пілігрымы вярнуліся ў Новую Мыш: за два дні пілігрымкі яны праехалі больш за 140 кіламетраў. Няважна, што пілігрымка доўжылася два дні і склалася толькі з 7 чалавек. У такіх справах важная не столькі колькасць, але інтэнцыя, з якой гэтыя людзі вырушалі ў дарогу. Хтосьці распачынаў шлях, каб нанова распаліць агонь сваёй веры, іншы — каб маліцца аб веры для людзей нашай краіны… Але самае галоўнае, што яны не пабаяліся сваім жыццём сведчыць аб тым, што на Беларусі ёсць Бог і ў іх гарачых маладых сэрцах жыве Езус! Андрэй Багдановіч |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.



для друку