| Кармэліт Генрых Валейка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 24.04.2017 11:13 | 
| 
 
 Генрых Валейка, сын Вацлава і Тэрэзы, паходіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы. Святарскую фармацыю Генрых праходзіў у ордэне Кармэлітаў Босых у Беларусі і ў Польшчы. 
 У казанні іерарх звярнуў увагу на тое, якім адважным павінна быць сэрца юнака, каб адказаць на заклік Хрыста, а таксама заахвоціў новапрэзбітэра верна крочыць святарскім шляхам. 
 Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці з Беларусі і з-за мяжы. 
 23 красавіка а. Генрых целебраваў прыміцыйную святую Імшу ў роднай парафіі, а таксама ўдзяліў адмысловае благаслаўленне. 
 А. Юрый Находка ОСD, фота аўтара   | 
| Фотарэпартаж | 


22 красавіка ў санктуарыі маці Божай Шкаплернай у Гудагаі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Генрыху ад Найдаражэйшай Крыві Хрыста з закону кармэлітаў босых. 
 для друку