Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачастунак ад «Карытас» і бліны ад «Ala-Лашук» — дабрачынныя акцыі ў Будславе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2010 02:59

Сёлета для пілігрымаў і ўсіх, хто прыбыў у Будслаў, рэлігійнай місіяй «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была арганізавана дабрачынная акцыя: кожны мог падсілкавацца гарбатай з булачкамі і іншымі салодкімі пачастункамі.

Галоўная місія «Карытас» — прыходзіць да патрабуючых з дапамогай. Аднак тут маецца на ўвазе не толькі матэрыяльная дапамога, што, безумоўна, неабходна чалавеку для годнага існавання. Гаворка ідзе таксама пра духоўную дапамогу. У Будславе, можна думаць, духоўнаю падтрымкаю былі спагадлівыя ўсмешкі прадстаўнікоў місіі і іх прыязная размова.

За ахвяраванні можна было таксама пачаставацца блінамі, якія прапаноўвала мінская парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). Ахвяраванні будуць накіраваны на будаўніцтва касцёла ў мікрараёне Серабранка. Гэта святыня ўвойдзе ў гісторыю беларускай сталіцы як першы касцёл, пабудаваны за апошнія сто год.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме